Даследчыкі Google і Універсітэта Вашынгтона распрацавалі алгарытм, што дазваляе збіраць фота карыстальнікаў у відэа такім чынам, нібы відэа здымаліся з аднога ракурсу цягам некалькіх год.

Атрыманыя таймлапсы дэманструюць змены ландшафтаў — як прыродных, так і ўрбаністычных. Тое, на што раней сыходзілі гады, алгарытм робіць за 6 гадзін.

У эксперыменце даследчыкі скарысталіся 86 мільёнамі здымкаў з хостынгаў Picasa і Panoramio, з якіх адабралі больш за 20 тысяч кластараў з сотнямі фота з аднога ракурсу. З іх былі абраныя тыя кластары, што мелі больш за тысячу здымкаў.

Узяўшы за аснову адзін базавы кадр, алгарытм «time-lapse mining» наклаў на яго астатнія фота, упарадкаваныя па даце. Фота былі набліжаныя адно да аднога па асвятленні і колерах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?