Упраўленне Следчага камітэта па Мінскай вобласці завяршыла расследаванне крымінальнай справы аб масавай гібелі жывёл на свінакомплексе ў Любанскім раёне.

Гэта адбылося ў лістападзе мінулага года ў ААТ «Забалоцкі». З-за збою ў працы вентыляцыйнай сістэмы рэзка павысілася тэмпература ў адной з секцый свінакомплексу, з-за чаго загінулі 536 жывёл. Паводле папярэдняй інфармацыі, шкода перавысіла 1,2 млрд рублёў.

Як паведаміла афіцыйны прадстаўнік УСК Таццяна Беланог, расследаванне выявіла, што надзвычайнае здарэнне стала следствам неналежнага выканання абавязкаў кiраўнiком свінатаварнага комплексу. Ён дапусціў да працы асоб, якія не маюць прафесійных ведаў і досведу, якія не прайшлі спецыяльнае навучанне для абслугоўвання высокатэхналагічнага абсталявання. Парушыўшы інструкцыю, даў указанне адключыць тры з чатырох вентылятараў, якія падавалі паветра ў секцыі, дзе ўтрымліваліся жывёлы.

Упраўленне Следчага камітэта накіравала прадстаўленні ў ААТ «Забалоцкі» і Любанскі райвыканкам з патрабаваннем правесці праверку тэхнічнага стану высокатэхналагічнага абсталявання ў рэгіёне, выпрацаваць механізм праверкі кампетэнтнасці кіруючых кадраў і шараговых работнікаў, скласці і зацвердзіць працоўныя інструкцыі.

Дзеянні абвінавачанага следствам кваліфікаваныя па артыкуле 428 КК (службовая халатнасць), крымінальная справа перададзеная ў пракуратуру.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?