Заснавальнік вострага сайта 1863x.com, які часам публікаваў смелыя расследаванні, другі тыдзень не з’яўляецца ў сеціве.

Персанаж, вядомы ў інтэрнэце як Jhon Silver, не выходзіць на сувязь з 4 мая. Гэтым жа днём датуецца ягоная апошняя публікацыя ў сацыяльнай сетцы Facebook.

Сайт вёўся ягоным заснавальнікам на ўмовах поўнай ананімнасці – ніхто не ведае ні ягонага сапраўднага імя, ні прозвішча, ні выгляду. Таму Інтэрнэт з’яўляецца адзіным сродкам сувязі з ім. Праз яго ён трымаў сувязь з аўтарамі і даваў інтэрв’ю. Як паведамляюць крыніцы, блізкія да чалавека, вядомага як Jhon Silver, з 4 мая ён таксама не адказвае на асабістыя паведамленні ні ў адной з сацыяльных сетак. Ці ён быў затрыманы? Ці лёг на дно? У фэйсбуку выказваюць самыя трывожныя гіпотэзы.

Калі Вам нешта вядома пра знаходжанне заснавальніка сайта 1863x.com ці Вы маеце сувязь з ім, просім Вас паведаміць пра гэта на [email protected], скайп nashaniva, альбо па тэлефоне (017) 284-73-29.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?