Мілінкевіч абяцае адмяніць кантракты
Аляксандар Мілінкевіч падчас паездкі ў Бабруйск абвесьціў, які будзе ягоны першы крок на пасадзе прэзыдэнта. «Адмена ганебнага 29-га дэкрэту прэзыдэнта па кантрактнай сыстэме, якая зрабіла зь людзей рабоў». Таксама Мілінкевіч выказаў сваё стаўленьне да «Дажынак», якія, нагадаем, налета мусяць адбыцца ў Бабруйску: «Гэта пацёмкаўшчына. Для таго, каб такім чынам упарадкаваць усе райцэнтры Беларусі, спатрэбіцца 118 гадоў. Бабруйск упрыгожым, а потым сканчаем гэтую паказуху. Трэба прыцягваць інвэстыцыі й разьвіваць мясцовае самакіраваньне».