Тут і ніжэй фота: Symbal.by

Тут і ніжэй фота: Symbal.by

У краме Symbal.by з’явілася зусім незвычайная жаночая вышымайка — са стразамі. Набыць яе ўжо можна як праз інтэрнэт, так і ў «афлайнавай» краме на 3-м паверсе ГЦ «Маскоўска-Венскі».

На вышымайцы стразамі «вышыты» ўзор з матывамі Ярылы — язычніцкага бога ўрадлівасці і жыццёвых сіл прыроды.

Пакуль у продажы толькі жаночыя мадэлі памераў XS, S, M і L. Цішоткі зробленыя на 90% з бавоўны і на 10% з эластану.

Карыстальнікі ў сацсетках па-рознаму называюць такія цішоткі — «стразавышыванка», «стразамайка», «стразаванка»… Жартуюць, што ўзор вышыты «крышталямі Сварогскі».

Як распавёў «Нашай Ніве» дырэктар крамы Павел Белавус, Symbal.by пачалі пераходзіць на беларускую вытворчасць: новыя байкі з выцінанкай, торбы і «стразаванкі» маюць на бірцы надпіс «Зроблена ў Беларусі».

«Гэта не нейкі прома-тэкстыль, гэта цалкам пашытыя ў Беларусі рэчы, — сцвярджае Белавус. — Паціху пераходзім ад проста крамы да стварэння нейкага брэнду».

Дзяўчаты на фабрыцы, распавядае ён, выказалі ідэю: класна было б, калі б арнамент быў выкладзены стразамі. Стваральнікі вышымаек сумняваліся, ці не будзе гэта празмерна гламурна і нестылёва, але супрацоўніцы фабрыкі пераканалі іх паспрабаваць. Пакуль пра «стразаванкі» чулі толькі пазітыўныя водгукі.

Чытайце таксама:

Дзе набыць вышыванку: спіс крамаў і майстроў

16 сайтаў, дзе можна набыць беларускі падарунак

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?