Скрыншот: MacRumors

Скрыншот: MacRumors

У аперацыйнай сістэме iOS карыстальнік reddit пад нікнэймам that_c00l_kid знайшоў баг: тэкставае паведамленне на арабскай мове здольнае сур’ёзна нашкодзіць карыстальнікам iPhone.

Калі праз SMS, iMessage ці іншыя мэсэнджары адаслаць пэўны набор арабскіх сімвалаў, тэлефон сыйдзе ў так званы рэспрынг (перазагрузку сістэмнай абалонкі), а iMessage можа пачаць «вылятаць» пры запуску.

Падобна, што памылка актуальная для iOS 8, але пра іншыя версіі звестак няма. Як вынайшлі блогеры, баг звязаны з кадыроўкай Unicode. Як піша Apple News у твітары, распрацоўшчыкі Apple ужо ведаюць пра памылку. Магчыма, яна будзе выпраўленая ў бліжэйшым абнаўленні.

Каб пазбавіцца ад памылак, калі вы атрымалі такое паведамленне, існуе некалькі спосабаў.

Калі размова, у якой прыйшло паведамленне, была ўжо адкрытая на той момант, трэба проста паспрабаваць напісаць любы адказ.

Калі размова не была адкрытая, а iMessage завісае пры запуску, трэба папрасіць іншага карыстальніка прыслаць новае паведамленне ці зрабіць гэта самому праз функцыю «падзяліцца» ў іншай праграме ці праз галасавога асістэнта Siri.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?