На youtube-канале The Slow Mo Guys з'явілася відэа з відовішчным выбухам, які адбываецца пасля змешвання вады і кіпячага алею. Рэакцыя паказаная ў запаволенай здымцы, што дазваляе выразна разглядзець языкі полымя.

Велізарнае вогненнае воблака з'яўляецца з-за таго, што вада выпараецца і пара «раскідвае» падпалены алей у бакі, робячы языкі полымя больш і больш.

Эксперыментатары выкарыстоўвалі для здымак звычайную ваду, бытавы алей і пераносную газавую пліту. Каб не апячыся, яны загадзя надзелі ахоўныя акуляры і маскі, а таксама захілілі месца выбуху пакладзеным на бок сталом.

Працэс фіксавалі на дзве камеры Phantom Flex з частатой 1000 і 2500 кадраў у секунду.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?