У Беларусі 14 чэрвеня абвешчанае штармавое папярэджанне, паведамілі ў прэс-службе МНС.

БелТА

БелТА

«Паводле аператыўных дадзеных Гідрамета, сёння, 14 чэрвеня (нядзеля), у перыяд з 9 да 15 гадзін па заходніх раёнах Беларусі чакаюцца навальніцы, якія да канца дня распаўсюдзяцца на большую частку тэрыторыі краіны. Месцамі пры навальніцах моцныя залевы, шквалістае ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с, у асобных раёнах град», — адзначылі ў прэс-службе.

Па Мінскай вобласці ў перыяд з 11 да 17 гадзін на большай частцы тэрыторыі чакаюцца навальніцы, якія захаваюцца да канца дня. Месцамі пры навальніцах моцныя залевы, шквалістае ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с, у асобных раёнах град. У перыяд з 13 да 17 гадзін у Мінску чакаецца навальніца, навальнічная абстаноўка захаваецца да канца дня. Пры навальніцы месцамі па горадзе шквалістае ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с.

Сіноптыкі аб'яўляюць аранжавы ўзровень небяспекі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?