Паліна Прысмакова — беларуска, якая жыве ў Маямі (ЗША), сакратарка Беларуска-амерыканскага задзіночання у паўднёвай Фларыдзе. Паліна нарадзілася ў Мінску, вучылася ў Коласаўскім ліцэі (дарэчы, аднагрупніца Франака Вячоркі).

Ва ўніверсітэце яна адвучылася ў Польшчы. У Беластоку вывучала міжнародныя адносіны ды культуралогію, атрымала ступень магістра па еўрапеістыцы.

Пасля працягвала навучанне ў Патсдаме (Германія), Нью-Ёрку ды Маямі (ЗША). Яе спецыялізацыя — чалавечыя рэсурсы, матывацыя працы ў дзяржаўных і няўрадавых арганізацыях, а таксама адносіны Беларусі з Кітаем (кітайскія экспартныя крэдыты).

Супрацоўнічала з Радыё Рацыяй, Белсатам ды аналітычным часопісам Belarus Digest.

Сёлета, акурат перад Днём Волі, Паліна абараніла кандыдацкую дысертацыю (PhD) па дзяржаўным кіраванні ў Міжнародным універсітэце Фларыды. Паліна вывучала матывацыю працаўнікоў дзяржаўных і няўрадавых арганізацый у Беларусі і Польшчы. Цяпер яна працуе выкладчыкам у Фларыдскім Атлантычным універсітэце.

«Я не лічу сябе эмігранткай, у мяне беларускі пашпарт», — кажа Паліна. Проста так сталася, што спачатку вучоба, а зараз і праца знаходзяцца за мяжой.

У студыі «НН» Паліна Прысмакова адказвае на пытанні журналістаў і чытачоў. Пакідайце пытанні ў каментах пад артыкулам.

Адказы на пытанні глядзіце тут.

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?