Клуб «Голдэн Стэйт Уорыорз» з каліфарнійскага Окленда ўпершыню за 40 гадоў стаў чэмпіёнам Нацыянальнай баскетбольнай асацыяцыі (НБА), атрымаўшы перамогу над «Кліўленд Кавальерз» у шостай сустрэчы фінальнай серыі.

Вырашальная гульня ў Кліўлендзе скончылася з лікам 105:97 (28:15, 17:28, 28:18, 32:36) на карысць гасцей.

«Голдэн Стэйт» трэці раз стаў пераможцам НБА - папярэднія чэмпіёнствы датаваныя 1956 і 1975 гадамі. Акрамя таго, каманда перамагала ў 1947 годзе ў дэбютным для сябе сезоне баскетбольнай асацыяцыі Амерыкі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?