Падазрэнні на заражэнне блізкаўсходнім рэспіраторным сіндромам (MERS) у жыхаркі расійскага Прымор'я не пацвердзіліся, паведамляе прэс-служба Расспажыўнагляда.

Жанчына, якая жыве ва Усурыйску, нядаўна вярнулася з Паўднёвай Карэі, дзе ў бальніцы кантактавала з адным з носьбітаў віруса.

Пацыентка знаходзіцца пад наглядам эпідэміёлагаў, пры гэтым яе аналізы адправілі на вывучэнне ў дзяржаўны навуковы цэнтр вірусалогіі і біятэхналогіі «Вектар» у Новасібірску.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?