Беларускі барэц Уладзіслаў Андрэеў і грузінскі Уладзімір Хінчэгашвілі дыскваліфікаваныя за бойку падчас турніру па вольнай барацьбе на Еўрагульнях у Баку.
Інцыдэнт адбыўся падчас паўфінальнага паядынку па вольнай барацьбе ў катэгорыі да 57 кг. У пачатку другога перыяду грузінскі спартсмен, саступаючы 1:2, даў аплявуху Уладзіславу Андрэеву, пасля чаго завязалася бойка. Абодва спартсмены рашэннем суддзяў былі выдалены з дывана.





