Адна з абітурыентак дзеліцца ў фэйсбуку пытаннем з ЦТ па грамадазнаўстве, якое праходзіла сёння, 17 чэрвеня.
Замарылі на ЦТ пытаннем:
«Праявай палітычнай культуры асобы з'яўляецца»:
1. Удзел у акцыі «Эстафета памяці» да 70 годдзя Вялікай Перамогі
2. Стварэнне асабістага сайта ў інтэрнэце
3. Арганізацыя спартыўных спаборніцтваў па біятлоне
4. Удзел у музычным конкурсе.
А што абралі б вы?





