Ізраільская кампанія UVision прадэманстравала на парыжскім авіасалоне ў Ле-Буржэ 6 лятальных апаратаў, якія займаюць сярэднюю нішу паміж баявымі ракетамі і беспілотнікамі, паведаміў сайт flightglobal.com.
Hero 30, 70 і 120 на выставе. Фота flightglobal.com
Сямейства Hero падзеленая на 2 варыянты — меншыя апараты з электрычнымі рухавікамі і большыя з бензінавымі сілавымі ўстаноўкамі. Яны могуць выкарыстоўвацца адначасова для выведкі і для нанясення ўдараў па праціўніку.
«Яны запускаюцца як ракеты, лятуць як беспілотныя лятальныя апараты (БЛА), а калі ідэнтыфікуюць цэль, то наносяць дакладны ўдар», — сказаў віцэ-прэзідэнт па маркетынгу і продажу UVision Ошры Бэрон.
Нават самы маленькі апарат Hero 30 можа знаходзіцца ў паветры да 30 хвілін, і мае радыус дзеяння 40 км. Маса БЛА складае каля 3 кг пры масе баявой часткі ў 500 кг. Апарат можа разганяцца да 180 км/г і, як паведамляе сайт UVision, «ідэальны для знішчэння асабовага складу праціўніка».
Hero 900 — самы вялікі прадстаўнік сямейства вагой у 97кг, і ягонай мэтай з'яўляюцца «стратэгічныя аперацыі». Ён нясе боегалоўку ў 20 кг і здольны баражыраваць у паветры да 7 гадзін. Далёкасць дзеяння — 250 км.
Hero 900. Фота з сайта UVision.
Ракеты-беспілотнікі наладаваныя электрааптычнымі сістэмамі кампаніі Controp Micro Stamp і могуць для выведкі выкарыстоўвацца без паражаючай часткі. Для такіх выпадкаў замест узбраення БЛА маюць парашуты для бяспечнай пасадкі.
Вытворца кажа, што падобныя беспілотнікі могуць запускацца як з іншых лятальных апаратаў, гэтак і з наземнай тэхнікі і баявых караблёў.





