Англійскія пост-хардкоршчыкі Enter Shikari анансавалі выступ у мінскім клубе Re:Public 25 верасня. У межах канцэрта пройдзе прэзентацыя новага альбома гурту «The Mindsweep». Квіткі маюць каштаваць 500-650 тысяч.

Enter Shikari ўжо выступалі ў Мінску ў 2013 годзе, той выступ называлі найлепшым у Беларусі ў тым годзе. Вакаліст гурту тады пракаціўся па руках натоўпу на пральнай дошцы як на сёрфе.

Гурт Enter Shikari быў заснаваны ў 2003 годзе ў Сэнт-Олбанс (усход Англіі). Грае пост-хардкор з прымесамі дабстэпу, трансу і драм-энд-бэйсу. Выдалі чатыры студыйных альбомы і столькі ж міні-альбомаў. Двойчы называліся гуртом з найлепшымі жывымі выступамі на Kerrang! Awards, у 2012-м на той жа прэміі былі названыя героямі года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?