ЗША маюць намер накіраваць у Еўропу «сотні элітных вайскоўцаў» у адказ на агрэсіўную палітыку Расіі ва Усходняй Еўропе. Пра гэта паведамляе брытанскае выданне Express.
Паводле звестак выдання, амерыканцы будуць базавацца на борце брытанскіх, іспанскіх, французскіх і галандскіх вайсковых караблёў.
«Гэты крок таксама закліканы прадэманстраваць сілу заклапочаным партнёрам НАТА ў Еўропе, якія баяцца стаць наступнымі ахвярамі захопніцкіх амбіцый Пуціна», - піша выданне.
Вайскоўцы ЗША прыбудуць з канвертапланамі MV22 Osprey - лятальнымі апаратамі, якія спалучаюць у сабе асаблівасці самалёта і верталёта. Для іх базавання Вялікабрытанія прадаставіць верталетаносец HMS Ocean, здольны размясціць тры такіх канвертапланы.





