Кітайскі вытворца ачышчальнікаў паветра Xiao Zhu запусціў рэкламную кампанію «Дыхай зноў». На дым завадскіх труб былі спраектаваныя выявы дзяцей, якія заліваліся плачам.
Аўтары рэкламы сцвярджаюць: 500-750 тысяч кітайцаў штогод паміраюць ад хвароб, звязаных з забруджаннем паветра, што месцамі перавышае ўсе магчымыя нормы.
Рэакцыя магчымых сведкаў акцыі на выявы ў небе невядомая.
Тут і ніжэй фота: Design Boom/Handsome Wong





