Такой выявай Business Insider ілюстраваў беларускую эканоміку. Фота: Vasily Fedosenko, Reuters
Business Insider назваў дзясятку эканомік свету, што дэманструюць найпавольнейшы рост. Першыя тры месцы ў ім занялі Україна, Венесуэла і Лівія, за імі — Беларусь.
У 2015 годзе, паведамляе выданне са спасылкай на Сусветны банк і Кнігу фактаў ЦРУ, у Беларусі прагназуецца зніжэнне валавага ўнутранага прадукту на 3,5%, у 2016-м — на 1% і толькі ў 2017-м нас чакае рост ВУП на 1%. За перыяд 2014-17 гг. ВУП зменшыцца прыкладна на 0,5%.
«Беларуская эканоміка цесна інтэграваная з расійскай — калі расійская эканоміка пацярпела ад крызісу 2014 года, тое ж адбылося з Беларуссю, — піша выданне. — Варта заўважыць, што Беларусь нібыта хоча палепшыць адносіны з Еўропай, не адварочваючыся ад Расіі».
З такой ацэнкай прычын слабых вынікаў эканамічнага развіцця можа пагадзіцца Мінэканомікі: асноўнай прычынай падзення ВУП міністэрства лічыць пагаршэнне знешнеэканамічнага становішча. Але, як сцвярджае міністэрства, у краіне забяспечана макраэканамічная стабілізацыя, назіраецца паляпшэнне збалансаванай эканомікі.
У лідара «антырэйтынгу», Украіны, ВУП у 2014-м праз баявыя дзеянні на ўсходзе і анэксію Крыма упаў на 6,8%. У гэтым годзе прагназуецца яшчэ большае падзенне — на 7,5%. Але ўжо ў наступным, 2016 годзе прагназуецца пост ВУП на 2%, праз год — на 3%. За 2014-17 гг. ВУП упадзе на 2,45%.
Следам за Беларуссю ў «антырэйтынгу» ідзе вельмі залежная ад турызму астраўная краіна Сэнт-Люсія (+0,15% ВУП за 2014-17 гг.). Другая пяцёрка антырэйтынгу — Расія (+0,26%), Сербія (+0,29%), Бразілія (+0,47%), Харватыя (+0,7%) і Емен (+0,9%).
Чытайце таксама: Беларусь не ўвайшла ў сотню міралюбівых краін





