1. Пра тэму дысертацыі і галоўныя высновы
  2. Чым адрозніваецца матывацыя працаўнікоў у Польшчы і Беларусі?
  3. Як абараніць дысертацыю ў ЗША?
  4. Як аб’яднаць намаганні дзяржаўных і няўрадавых арганізацый, якія аказваюць сацыяльныя паслугі шматдзетным маці, інвалідам, беспрацоўным
  5. PhD – гэта па-нашаму доктар ці кандыдат навук?
  6. Праца ў ЗША
  7. Пра «тупых» амерыканцаў і адрозненні навучання ў нас і ў ЗША
  8. «Вартасць амерыканскай сістэмы адукацыі – за 4-5 год навад з дурня зробяць найлепшага спецыяліста ў свеце»
  9. Пра гранты на навучанне за мяжой
  10. Колькі каштуе вучоба ў дактарантуры ў ЗША
  11. Як шукала працу пасля доўгіх год вучобы
  12. Ці пайшла б працаваць на дзяржпасаду ў Беларусі пры цяперашняй уладзе?
  13. «Зваліць» з Беларусі, можа, і не ўсё хочуць. Але тое, што тут няма чаго рабіць – гэта трапна сказана».
  14. У Амерыцы вялікае беспрацоўе, але хто мае працу, працуюць па 70-80 гадзін. У нас, калі і хочаш працаваць болей, больш грошай не атрымаеш
  15. Чаму паўднёвая Фларыда гэта «Людзі на балоце»? Ці думаюць мясцовыя вяртацца на радзіму?
  16. «Такой беднаты, якую я бачыла ў Амерыцы, у Беларусі нідзе няма»
  17. Розніца паміж Амерыкай і Беларуссю на прыкладзе лядоўні і зубной пломбы
  18. «Калі вас цікавіць такі «цыганскі» лад жыцця, як у мяне, то трэба не баяцца зменаў, не прывязвацца да аднаго месца, а галоўнае – не баяцца».

***

Паліна Прысмакова — беларуска, якая жыве ў Маямі (ЗША), сакратарка Беларуска-амерыканскага задзіночання у паўднёвай Фларыдзе. Нарадзілася ў Мінску, вучылася ў Коласаўскім ліцэі (дарэчы, аднагрупніца Франака Вячоркі).

Пасля ліцэю вучылася ў Польшчы. У Беластоку вывучала міжнародныя адносіны ды культуралогію, атрымала ступень магістра па еўрапеістыцы.

Працягвала навучанне ў Патсдаме (Германія), Нью-Ёрку ды Маямі (ЗША). Яе спецыялізацыя — чалавечыя рэсурсы, матывацыя працы ў дзяржаўных і няўрадавых арганізацыях, а таксама адносіны Беларусі з Кітаем (кітайскія экспартныя крэдыты).

Супрацоўнічала з Радыё Рацыяй, Белсатам ды аналітычным часопісам Belarus Digest.

Сёлета, акурат перад Днём Волі, Паліна абараніла кандыдацкую дысертацыю (PhD) па дзяржаўным кіраванні ў Міжнародным універсітэце Фларыды. 

Тэма дысертацыі – «Матывацыя ў сферы грамадскіх паслугаў у дзяржаўных і няўрадавых арганізацыях: прыклад Беларусі і Польшчы» (Public Service Motivation in Public and Nonprofit Service Providers: Cases of Belarus and Poland). Навуковыя кіраўнікі – Жан-Клод Гарсія-Замор (Jean-Claude Garcia-Zamor) і Алан Розенбаум (Allan Rosenbaum). Пазнаёміцца з працай можна тут.

Цяпер яна працуе выкладчыкам у Фларыдскім Атлантычным універсітэце.

Чытаць таксама: АНЛАЙН з Палінай Прысмаковай, беларускай, якая абараніла PhD у Маямі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?