Ці можна зняць свайго сына на відэа і пасля не працаваць некалькі гадоў? Можна. Вам для гэтага не трэба агенты, прадзюсары і сцэнарысты.

 

Амерыканец Дэвід Дэвор-старэйшы зрабіў ролік пра тое, як яго трохгадовы сын вяртаецца ад дантыста і даволі дзіўна сабе паводзіць. Відэа амаль адразу стала вірусным. А бацька падпісаў партнёрскае пагадненне з Youtube i пачаў атрымоўваць адлічэнні ад рэкламы. За шэсць год ролік праглядзелі 129 мільёнаў разоў.

Таксама Дэвор спрабаваў прадаваць рэкламную прадукцыю і даваў згоду на выкарыстанне вобразу сына ў іншых рэкламах. У адной з іх нават брала ўдзел Beyonce. Гэта прынесла 12,000 даляраў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру