Шматмільярды праект мадэрнізацыі дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў Беларусі дагэтуль не скончаны. Аднак нягледзячы на ўведзенае «прыгоннае права», колькасць работнікаў на заводах працягвае скарачацца.

Пад указ «Аб некаторых мерах па развіццю дрэваапрацоўчай прамысловасці», які з'явіўся ў канцы 2007 года, траплялі дзевяць прадпрыемстваў. Гэта бабруйскі «Фандок», а таксама фабрыкі і заводы ў Гомелі, Мастах, Віцебску, Івацэвічах, Рэчыцы, Барысаве, Магілёве і Мазыры. Іх мадэрнізацыя мусіла працягвацца да 2018 года.

«Наша Ніва» параўнала колькасць работнікаў на прадпрыемствах у 2014 і 2013 гадах.

Прадпрыемства 2013 2014
Гомельдрэў 2743 2655
Мастоўдрэў 2173 2177
Віцебскдрэў  1790 1853
ФанДОК 1330 1319
Івацэвічдрэў 1317 1286
Рэчыцадрэў 1081 1153
Барысаўдрэў 1007 885
Магілёўдрэў  743 635
Мазырдрэў 17 14

Агулам колькасць работнікаў на прыдпрыемствах, якія трапілі пад дзяржаўную праграму мадэрнізацыі, скарацілася з 12201 да 11977 чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?