18-гадовы канадзец Джэрэмі Кук быў застрэлены пасля таго, як адправіўся на пошукі свайго згубленага смартфона, чыё месцазнаходжанне ён адсачыў з дапамогай прылады, накшталт Find my iPhone.

Як паведамляе CBC News, дакладных дэталяў здарэння няма, не называецца і мадэль тэлефона. Але паліцыі лічыць, што Кук забыў свой смартфон у таксі, а затым вызначыў яго месцазнаходжанне і адправіўся да названай кропкі.

Там ён уступіў у сварку з трыма мужчынамі і паспрабаваў сілай вярнуць тэлефон. Машына, у якой знаходзіліся падазраваныя, пачала рухацца,

Кук зачапіўся за дзверы і адбылося некалькі стрэлаў. Малады чалавек памёр да прыбыцця хуткай дапамогі.

Аўтамабіль падазраваных знойдзены непадалёк — меркаваныя злачынцы ўрэзаліся ў тэлефонны слуп. Тэлефон Джэрэмі знойдзены там жа. Паліцыя ўпэўненая, што загінулы падлетак не меў ніякіх сувязяў са злачынцамі да сустрэчы з імі. У вышук былі абвешчаныя трое чарнаскурых мужчын ва ўзросце ад 18 да 21 года. 

Ці паступіў Кук правільна, не выклікаўшы паліцыю, а адправіўшыся на пошукі самастойна? Паліцыя Лондана (горад у Канадзе, дзе быў забіты малады чалавек) лічыць, што выклікаць праваахоўнікаў кожны раз не варта, але, калі вы бачыце, што тэлефон знаходзіцца ў небяспечным раёне, тэлефануйце ў паліцыю.

У сярэдзіне красавіка 2014 г Apple, Google, Samsung і Microsoft падпісалі пакт, згодна з якім усе іх смартфоны, вырабленыя з ліпеня 2015 будуць абавязкова ўключаць функцыю «кнопкі-забойцы», якая дазваляе выдалена адсачыць і заблакаваць прыладу.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру