Стывен Элап. Фота: IBTimes

Стывен Элап. Фота: IBTimes

Карпарацыю Microsoft пакіне шэраг ключавых фігур, у тым ліку начальства мабільнага падраздзялення. Як паведамляецца на сайце Microsoft, будзе створанае новае падраздзяленне Windows and Devices Group, адказнае адначасова за аперацыйную сістэму і ўсімі прыладами, што працуюць на аперацыйных сістэмах кампаніі.

Microsoft пакінуў былы гендырэктар Nokia Стывен Элап, віцэ-прэзідэнт Microsoft Mobile Джо Харлоў (якая прыйшла ў Microsoft разам з Элапам), Марк Пэн, адказны за кампанію дыскрэдытацыі Google «Scroogled», віцэ-прэзідэнт па бізнес-рашэннях Кірыла Татарынаў і віцэ-прэзідэнт па стратэгіі Эрык Рудэр.

«Гэтыя змены дазволяць нам пастаўляць лепшыя прадукты і паслугі, што палюбіліся нашым кліентам, у больш хуткім тэмпе», — пракаментаваў кадравыя перастаноўкі гендырэктар Microsoft Сат’я Надэла.

***

Microsoft некалі была адным з лідараў на рынку мабільных аперацыйных сістэм з Windos Mobile. З выхадам iPhone і аперацыйнай сістэмы iOS, а затым і Android ад Google, кампанія згубіла лідарства. На сёння доля Windows Phone на рынку смартфонаў складае каля 2,7%.

У 2013 годзе Microsoft набыла тэлефоннае падраздзяленне Nokia і ліквідавала брэнд смартфонаў Nokia, гендырэктар Nokia Стывен Элап перайшоў на працу ў Microsoft. Элапа называлі «траянскім канём» у Nokia — маўляў, ён давёў кампанію да «здачы» Microsoft.

Nokia тым часам страціла права выпускаць пад сваім брэндам смартфоны і перайшла да выпуску «званілак», тэлекамунікацыйнага абсталявання і клонаў iPad. Увесну 2015 года Nokia абвясціла аб пакупцы за 15 млрд еўра тэлекамунікацыйнай кампаніі Alcatel-Lucent.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?