Фота: greenprophet.com

Намеснік міністра аховы здароўя Беларусі Ігар Гаеўскі паведаміў аб правядзенні вучэнняў на выпадак пранікнення ў Беларусь вірусу MERS, перадае «Мінск-Навіны».

У Нацыянальным аэрапорце Мінск былі праведзеныя вучэнні з удзелам памежнікаў і служб грамадзянскай авіяцыі. Да 21 чэрвеня аналагічныя вучэнні правядуць ў абласных аэрапортах.

На вучэннях адпрацоўвалася ўзаемадзеянне на выпадак падазрэнняў пранікнення вірусу MERS у Беларусь. Правяралася таксама, якія крокі зробіць кожнае ведамства, каб лакалізаваць інфекцыю і прадухіліць яе распаўсюд.

Па словах Гаеўскага, тэплавізары, здольныя выяўляць людзей з «нездаровай» тэмпературай, ёсць у кожным транспартным пераходзе і ў рэгіянальных аэрапортах, праводзіцца даабсталяванне Мінскага аэрапорту больш сучаснымі сродкамі.

Раней у мінскім аэрапорце праводзіліся вучэнні на выпадак пранікнення віруса Эбола (хоць імавернасць яго пранікнення ацэньвалася як невысокая). Як распавёў Гаеўскі, падчас тых вучэнняў у аэрапорце вылічылі ўсіх нігерыйцаў з высокай тэмпературай, ізалявалі іх і правялі тэсты, затым 20 дзён сачылі за станам іх здароўя.

***

Першыя выпадкі заражэння вірусам рэгістраваліся ў Саудаўскай Аравіі ў чэрвені 2012 года. Успышка вірусу MERS была нядаўна зафіксаваная ў Паўднёвай Карэі, першы выпадак смерці ад яго ў Еўропе быў зафіксаваны ў Германіі.

Вакцыны ад віруса MERS на сёння няма. Пакуль вірус недастаткова даследаваны, невядомая нават дакладная крыніца яго паходжання.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру