Беларусь не дае згоды на тое, каб праз яе газавую сістэму кампанія Klaipėdos nafta ажыццяўляла транзіт газу са свайго тэрмінала звадкаванага прыроднага газу (ТЗПГ) ва Украіну. 

«Зацікаўленасць з нашага і ўкраінскага боку ёсць, магчымасці для супрацоўніцтва ёсць, але беларускі бок нам адмовіў. Будзем прыкладаць усе намаганні, каб можна было пастаўляць ЗПГ ва Украіну, якая са свайго боку таксама шукае кропкі супрацоўніцтва з Беларуссю», — пракаментавала агенцтву BNS прэс-аташэ кампаніі Klaipėdos nafta Індрэ Мілінене. Паводле яе слоў, ва Украіну можна было б пастаўляць прыкладна 1 млрд. кубічных метраў у год. Газ можа пастаўляцца з Клайпедскага ТЗПГ у Беларусь, а адтуль адпаведная колькасць — ва Украіну. 

Міністр энергетыкі Літвы Рокас Масюліс у сярэдзіне красавіка сцвярджаў, што пасля пракладкі газаправода Польшча — Літва можна будзе пастаўляць газ і ва Украіну. Міністэрства энергетыкі Літвы распрацоўвае змяненні ў закон аб ТЗПГ, якія дазволяць імпартаваны ў Statoil газ перапрадаваць не з тэрмінала, а калі ён знаходзіцца яшчэ ў моры. 

На просьбу БелаПАН пракаментаваць гэту інфармацыю ў ААТ «Газпром трансгаз Беларусь» заявілі: «Афіцыйных каментарыяў не будзе».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру