Аўтамабіль Koenigsegg One:1 усталяваў сусветны рэкорд па разгоне да 300 км/г і наступным спыненні: гэта заняла ў машыны 17,95 секунд, распавядае roadandtrack.com. Папярэдні рэкорд належыў Koenigsegg Agera R і складаў 21,19 секунд.

Магутнасць 5-літровага V8-рухавіка з дзвюма турбінамі складае 1360 конскіх сіл, альбо адна конская сіла на адзін кілаграм вагі One:1.

Да сотні машына разагналася за 2,5 секунды, да 300 — за 11,992 с, да 400 можа разагнацца за 20 секунд.

Koenigsegg One:1. Фота: caranddriver.com

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру