Сайт Kyky, заблакаваны сёння на просьбу Мінінфармацыі, аднавіў працу на новым дамене — Kyky.io.

«Блакіроўка — гэта непрыемна, нечакана і, з нашага пункту гледжання, не правільна, — пішацца ў рэдакцыйным артыкуле. — Мы лічым, што меркаванні нашых аўтараў не могуць нанесці шкоду інтарэсам Беларусі. KYKY.org — сайт меркаванняў. Розных меркаванняў. Да ўчорашняга дня мы не ўмелі нічога, акрамя як рабіць нармальныя тэксты, часам хапала адвагі задаваць людзям нязручныя пытанні. Так, мы прымаем абставіны, бо не можам супрацьстаяць.

Але ёсць рэчы, якія ты працягваеш рабіць, нягледзячы ні на што. Калі табе адразаюць правую нагу, ты бярэш мыліцу і кульгаеш на левай.

Мы жывем і працуем у Беларусі, і падпарадкоўваемся законам, якія прыняў парламент нашай краіны. Мы зробім усё, што ў нашых сілах для таго, каб аднавіць нармальную працу сайта».

«Рэдакцыя KYKY зробіць усё, каб застацца ў страі. Разлічваем захаваць ногі, пазногці, валасы і іншыя часткі цела ў цэласці і захаванасці».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру