Барысаўская каманда стабільна перамагае ў чэмпіянаце з года ў год. Цяпер яны зноў займаюць першы радок. Без ніводнай паразы і двума нічыямі. Летась барысаўчане перамаглі ў 15 матчах з 22.

Ёсць сэнс задумацца, ці можна манетызаваць гэтую стабільнасць. «Наша Ніва» падлічыла на прыкладзе сённяшняй табліцы, ці ёсць сэнс ставіць у кожным матчы на перамогу БАТЭ.

Ставім умоўныя сто тысяч кожны матч. Каэфіцыенты ўзятыя з Parimatch.by.

1.16, выйгрыш 16 000 рублёў
БАТЭ — Славія Мазыр — 1:0

2.50, выйгрыш 150 000 рублёў
Дынама-Мінск — БАТЭ — 0:2

1.25, выйгрыш 25 000 рублёў
БАТЭ — ФК Гомель — 2:0

1.40, выйгрыш 40 000 рублёў
Неман Гродна — БАТЭ — 0:1

1.25, выйгрыш 25 000 рублёў
Белшына Бабруйск БАТЭ — БАТЭ — 0:1

2.20 — 100 000 рублёў
Шахцёр — БАТЭ 0:0

яшчэ — 100 000 рублёў
Тарпеда-БелАЗ — БАТЭ 0:0

1.22, выйгрыш 22 000 рублёў
БАТЭ - ФК Мінск — 1:0

1.40, выйгрыш 40 000 рублёў
Граніт — БАТЭ — 0:1

Вынік: вы ў плюсе. Чыстымі можна было бы атрымаць 118 тысяч беларускіх рублёў

Сёння БАТЭ грае з ФК Віцебск дома. Перамога прынясе вам 20 тысяч са ста.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?