У Мінску ў сувязі з ускладаннем вянкоў да манумента Перамогі (пл. Перамогі) 20 чэрвеня арыентыровачна з 14.00 да 15.00 будуць унесены змены ў трасы руху аўтобусных маршрутаў, паведамілі ў ГП «Мінсктранс».

Так, рух аўтобусаў №№100, 115Э, 300Э будзе арганізаваны па прасп. Незалежнасці, вул. Я.Купалы, вул. Першамайскай, вул. З. Бядулі, вул. Казлова, прасп. Незалежнасці ў прамым і зваротным напрамках без выканання прыпыначных пунктаў на змененым участку; №№18, 26 па вул. Захарава, вул. Першамайскай, вул. З. Бядулі, вул. Казлова, прасп. Машэрава ў прамым і зваротным напрамках з выкананнем прыпыначных пунктаў «Казлова», «прасп. Незалежнасці».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0