Выява: fossbytes.com

Выява: fossbytes.com

Карпарацыі Google і Microsoft, а таксама аўтары браўзера Firefox Mozilla супольна з распрацоўшчыкамі рухавіка WebKit дамовіліся аб стварэнні новага фармату выканальнага файлу сайтаў WebAssembly, піша CNews.

WebAssembly дазволіць пісаць на звыклых мовах кшталту C/C++ код сайтаў, які затым будзе кампілявацца ў бінарны файл. Гэта дазволіць сайтам загружацца на парадак хутчэй і знізіць нагрузку на сетку праз меншы памер файлаў.

WebAssembly не ствараецца для замены JavaScript, а прадстаўляе магчымасць кампіляцыі коду сайтаў, напісаным на большай колькасці моў, сцвярджаюць стваральнікі праекту. Google мае ўласны праект аптымізацыі Native Client, а Mozilla — Asm.js, але яны развіваліся павольна. Хуткасць дэкадавання бінарнага файлу на WebAssembly ужо ў 23 разы вышэйшая за Asm.js.

На першым этапе будуць падтрымлівацца мовы C/C++, таксама будзе выпушчаная бібліятэка для канвертацыі коду WebAssembly ў JavaScript. Пазней плануецца падтрымка Rust, Go, C# і іншых моў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?