У сувязі з прыездам патрыярха Кірыла ў Беларусь мітрапаліт Павел даў інтэрв'ю тэлеканалу БТ. Гаворка ішла ў тым ліку і на палітычныя тэмы.

Пра перамір'е ва Украіне

— Чаму патрыярхі не збяруцца і не скажуць: «Усё, стоп, спыніцеся»?

— На жаль, не слухаюцца. Вы думаеце патрыярх не прадпрымае ніякіх крокаў? Прадпрымае. Але не заўсёды ягоны голас чуваць. Сёння ў дзеянні прымаўка «для кагосьці вайна — бяда, а для кагосьці — маці родная». Той, хто зарабляе на гэтым, павінен падумаць, што гэта пойдзе ў пагібель і яму, і ягоным блізкім.

Сёння ўжо не сакрэт, якія спадар заходні дабрачынца падручнікі пастаўляў, якія пасеялі варожасць. Выхоўвалася варажасць у адносінах да маскалёў. А тут яшчэ і падтрымка матэрыяльная, палітычная. Як разгайдалі сітуацыю…»

Пра Pussy Riot

Што датычыцца гэтых прастытутак, якія зладзілі пляскі гэтыя… Гэта жанчыны лёгкіх паводзінаў, самыя натуральныя прастытуткі.

Пра прэзідэнцкія выбары

Выбары пройдуць ціха, мірна, ніякіх эксцэсаў не будзе. Народ некалі зрабіў свой выбар, і гэты выбар слушны. Я думаю, народ абярэ таго, пры кім народ будзе жыць мірна, шчасна, заможна. А мы будзем маліцца … Ад дабра дабра не шукаюць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0