Кіраўніцтва спраў прэзідэнта забірае сабе гандлёвы павільён і офіснае збудаванне на Мінскім аптовым рынку.

Урад прыняў адпаведную пастанову №511 ад 18 чэрвеня 2015 года. Паводле дакумента, будынкі бязвыплатна забіраюцца з камунальнай уласнасці Мінска і перадаюцца ў карыстанне РВГУП «Беларусьгандаль» Кіраўніцтва справаў прэзідэнта.

Раней маёмасцю валодада камунальнае ГЗАРКУП «Партызанскае».

Будуць перададзеныя гандлёвы павільён плошчай 7101,2 м2, а таксама двухпавярховае офіснае памяшканне плошчай 592 м2.

Аб'екты знаходзяцца каля вёскі Таборы Хацежынскага сельсавета.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?