У гэтыя дні на базе 11-й гвардзейскай асобнай механізаванай брыгады прайшоў чэмпіянат Узброеных сіл па стральбе з асабістай зброі (з пісталетаў і штурмавых вінтовак), паведаміла газета Міністэрства абароны.

Фота з Facebook-акаўнта Міністэрства абароны Беларусі.

У змаганні прынялі ўдзел восемь каманд: ВПС і СПА, сілы спецыяльных аперацый, часткі цэнтральнага падпарадкавання, 72-і гвардзейскі Аб'яднаны вучэбны цэнтр падрыхтоўкі прапаршчыкаў і малодшых спэцыялістаў, Заходняе і Паўночна-Заходняе апэратыўныя камандванні, Ваенная акадэмія і ваенныя факультэты.

У кожнай камандзе было па 6 удзельнікаў. 

Спаборніцтвы праводзіліся ў наступных катэгорыях: стральба з пісталета Макарава на 25 м, стральба з АК-74 на 100 м, практычная (падчас руху) стральба з пісталета і аўтамата.

Пераможцамі ў камандным заліку сталі прадстаўнікі Ваенна-паветраных сіл і войскаў супрацьпаветранай абароны. Другое месца заняла каманда Ваеннай акадэміі, бронзу атрымалі байцы Сіл спэцыяльных апэрацый.

У гэтыя ж дні на гэтым жа месцы праходзіць чэмпіянат па тактычнай (хуткаснай) стральбе сярод падраздзяленняў спецыяльнай і вайсковай разведкі Узброеных сілаў. Магчыма, гэтым тлумачыцца адносна невысокія камандныя вынікі пехацінцаў і вайсковых спецназаўцаў у агульнавайсковым чэмпіянаце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?