Сярод студэнтаў і магістрантаў беларускіх ВНУ доля замежных грамадзянаў у 2014/2015 навучальным годзе складала 4%. Гэта каля 15 тысяч чалавек, прычым кожны год лічба павялічваецца.
Сярод грамадзянаў якіх краін беларуская адукацыя карыстаецца найбольшым попытам?
Па-ранейшаму сярод студэнтаў і магістрантаў найбольшае прадстаўніцтва маюць туркмены. Іх налічылася 8408 чалавек (56,8% ад усіх замежнікаў). Услед у рэйтынгу ідуць грамадзяніне Расіі (1580; 10,7%) і Кітая (1198, 8,1%).
Цалкам спіс выглядае наступным чынам:
Краіна | Колькасць | |
1. Туркменістан | 8408 | 56,8% |
2. Расія | 1580 | 10,7% |
3. Кітай | 1198 | 8,1% |
4. Нігерыя | 479 | 3,2% |
5. Азербайджан | 347 | 2,3% |
6. Іран | 312 | 2,1% |
7. Таджыкістан | 248 | 1,7% |
8. Украіна | 220 | 1,5% |
9. Казахстан | 214 | 1,4% |
10. Ліван | 206 | 1,4% |
11. Ірак | 165 | 1,1% |
12. Літва | 112 | 0,8% |
13. Турцыя | 105 | 0,7% |
14. Сірыя | 94 | 0,6% |
Іншыя краіны | 1108 | 7,5% |
Агулам | 14796 |
0
0
0
0
0
0