Паводле дадзеных Белстата, у студзені—маі ў Беларусі выкарыстана 75,3 трлн. рублёў інвестыцый у асноўны капітал, што ў супастаўных цэнах на 9,8% менш за ўзровень студзеня—мая 2014 года. 

Будаўніча-мантажныя работы выкананы на 41,6 трлн. рублёў (на 2,4% менш). Удзельная вага будаўніча-мантажных работ склала 55,3% ад агульнага аб'ёму інвестыцый у асноўны капітал. 

За гэты перыяд інвестыцыі на набыццё машын, абсталявання, транспартных сродкаў склалі 24,4 трлн. рублёў (32,3% агульнага аб'ёму інвестыцый), ці 77,1% да ўзроўню студзеня—мая 2014 года. На долю імпартных машын, абсталявання, транспартных сродкаў прыходзіцца 66,9% гэтых інвестыцый. З імпартнага абсталявання 24,6% набыта на тэрыторыі Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?