Адразу пасля прыбыцця ў Мінск патрыярх Кірыл сустрэўся і меў гутарку з кіраўніком Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам.

У аэрапорце «Мінск-2», куды прадстаяцель РПЦ прызямліўся на беларускім прэзідэнцкім самалёце, яго сустракалі мітрапаліт Павел, прадстаўнікі епіскапату БПЦ, а таксама некаторыя дзяржаўныя афіцыйныя асобы.

Пасля размовы з кіраўніком дзяржавы патрыярх Кірыл усклаў вянок да манумента на Плошчы Перамогі, а затым накіраваўся ў Мінскі кафедральны сабор для сустрэчы з вернікамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?