Віктар Крамарэнка, архітэктар Нацыянальнай бібліятэкі, музея Вялікай Айчыннай вайны і чыгуначнага вакзала ў сталіцы, у інтэрв'ю «Мінск-Навіны» патлумачыў, як ставіцца да палярнасці меркаванняў наконт выгляду бібліятэкі:

«Гэта твор, які не ўкладаецца ні ў якія стэрэатыпы вядомай архітэктуры. Калі з'яўляецца праца, якая выходзіць за звыклыя рамкі, яе могуць трактаваць па-рознаму. У нас ёсць інфармацыя, што наконт самага выродлівага будынка — гэта была палітычная замова супраць Беларусі, як у свой час здарылася з мемарыялам «Брэсцкая крэпасць».

Апроч таго, Крамарэнка выказаўся пра «Маяк Мінска», які часткова закрывае будынак бібліятэкі. Ён разглядае сітуацыю як «трагедыю для архітэктуры горада».

«Ёсць агульнапрынятая сусветная практыка: калі побач з нейкім архітэктурным творам задумваецца забудова, абавязкова раяцца з аўтарам, каб не нашкодзіць існуючаму будынку … Але тут гэтага не было. Я чую пра гэтую забудову не толькі рэзка адмоўнае меркаванне прафесіяналаў, але і меркаванне звычайных жыхароў, якім яна не падабаецца. Раней адкрывалася панарама на бібліятэку з боку ўезду ў цэнтр горада, цяпер яна перакрытая нейкімі недарэчнымі будынкамі. І над імі выглядае верхавіна бібліятэкі. Уявіце, што такое здарылася б у Санкт-Пецярбургу. Напрыклад перад Ісакіеўскім саборам з'явіўся б немудрагелісты гіпермаркет», — патлумачыў Крамарэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0