З 21 чэрвеня ў Беларусі адкрываецца папярэдні заказ на смартфоны Apple — iPhone 5s, iPhone 6 і iPhone 6 Plus. Як распавёў 42.TUT.BY Apple Premium Reseller i-Store, цана на флагманскі iPhone 6 у Беларусі пачынаецца ад 14,8 мільёна рублёў.

Нагадаем, у беларусаў упершыню з'явіцца магчымасць афіцыйна купіць смартфоны Apple у сваёй краіне. Да гэтага ў нас існаваў толькі «шэры» рынак гэтых прылад. З 26 чэрвеня iPhone 5s, iPhone 6 і iPhone 6 Plus з'явяцца ва ўсіх буйных рознічных сетках краіны («Евросеть», «На связі», «5-ы элемент», «Алло», «Электрасіла», «Карона Тэхна» і іншых ), у салонах аператара life:) і ў краме i-Store.

Такім чынам за 16 ГБ версію iPhone 5s давядзецца аддаць 12,5 мільёна рублёў (даведачна тут і ніжэй: прыкладна 820 даляраў па сённяшнім курсе), 32 ГБ варыянт будзе каштаваць 13,5 мільёна рублёў (прыкладна 880 даляраў).

Кошт iPhone 6 16/64/128 ГБ складзе 14,8/17/19,3 мільёна рублёў адпаведна (прыкладна 970/1110/1260 даляраў).

Планшэтафон iPhone 6 Plus (16/64/128 ГБ) абыйдзецца беларускаму пакупніку ў 17/19,3/21,5 мільёна рублёў адпаведна (прыкладна 1110/1260/1410 даляраў).

Варта адзначыць, што гэтыя цэны рэгулюе непасрэдна Apple сумесна з адзіным аўтарызаваным дыстрыб'ютарам ў Беларусі — кампаніяй ASBIS. І іх абавязаны выконваць усе аўтарызаваныя партнёры на тэрыторыі краіны.

Для параўнання

У суседняй Расіі афіцыйныя iPhone 6 16/64/128 ГБ каштуюць 910/1040/1170 даляраў (у далярах па бягучым курсе), iPhone 6 Plus 16/64/128 ГБ - 1040/1170/1300 даляраў.

У Германіі iPhone 6 можна афіцыйна купіць за 699/799/899 еўра (прыкладна 790/910/1020 даляраў), iPhone 6 Plus - за 799/899/999 еўра (910/1020/1130 даляраў).

«Шэрыя» цэны на iPhone 6 у Беларусі пачынаюцца ад 10 мільёнаў рублёў/

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Каментатар / Адказаць
09.06.1996 / 20:05
вельми драго
0
Каментатар / Адказаць
10.05.1970 / 02:19
За что такие цены? Только Xiaomi, только хардкор!
0
Каментатар / Адказаць
27.08.1978 / 07:20
А он нужен?
Паказаць усе каментары/ 10 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру