Аўкцыённы дом Auktionshaus Weidler ў нямецкім Нюрнбергу прадаў 14 акварэляў, якія меркавана былі створаны Адольфам Гітлерам з 1908 па 1922 гады.

Малюнкі пайшлі з малатка за амаль 450 тысяч даляраў. Самым дарагім быў малюнак замка Нойшвайнштайн у Баварыі — гэтую акварэль купіў інвестар з Кітая за 110 тысяч даляраў.

Аўкцыённы дом не стаў раскрываць імёнаў пакупнікоў, адзначыўшы толькі, што гэта людзі, якія цікавяцца высокім мастацтвам.

Нюрнбергскі аўкцыённы дом ужо не ўпершыню выстаўляе на таргі карціны Гітлера. Нягледзячы на тое што мастацкую каштоўнасць работ эксперты ацэньваюць вельмі нізка, за карціны нярэдка аддаюць буйныя сумы.

Да стварэння нацысцкай партыі Адольф Гітлер марыў стаць мастаком. За сваё жыццё ён стварыў каля трох тысяч твораў, асноўную частку якіх складалі алоўкавыя малюнкі.

Прапаганда нацызму ў Германіі забароненая, аднак прадаваць карціны Гітлера закон не забараняе, бо яны не ўтрымліваюць забароненых сімвалаў і не усхваляюць нацысцкую партыю і ідэалогію.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Каментатар / Адказаць
14.01.1993 / 22:49
пуцін яшчэ не пачаў маляваць ? ужо пара
0
Каментатар / Адказаць
06.02.1988 / 02:09
Маланка, Ён ужо майстра з адметнай тэхнікай мазка крывёю суседзяў.
0
Каментатар / Адказаць
18.07.1984 / 23:04
У пяшчотна любімых мною Стругацкіх здаецца ў "Хромой судьбе" ёсьць ілюстрацыя ў тэму. Там Нехта ( "зрынуты анёл") прапануе Феліксу Сарокіну партытуру трубаў Страшнага Суда а на пытаньне "навошта мне яна?" шчыра дзівіцца, маўляў. няўжо вам ня хочацца мець удома нешта гэтакае, адмысловае, кшталту каменнай пліты з адбіткамі капытоў Князя Цемры, калі ён стаяў над магілаю нейкага там Папы рымскага... Акварэлі мастака Адальфа Шыкльгрубэра - з таго ж разраду, толькі драбней...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру