З аэрадрома авія-спартыўнага клуба ДТСААФ горада Ішым Цюменскай вобласці (Расія) скралі два прыватныя самалёты, паведамляецца на сайце рэгіянальнага следчага ўпраўлення ў нядзелю, 21 чэрвеня.
Паводле папярэдніх звестак, прыкладна ў 04:50 з узлётна-пасадачнай паласы аэрадрома на адхіленых ад палётаў прыватных самалётах Gardan GY-80-160 і «Як-52» былі зроблены несанкцыянаваныя ўзлёты. Праз некаторыя час пілот «Як-52» з-за тэхнічнай няспраўнасці самалёта здзейсніў аварыйную пасадку на аэрадроме клуба ДТСААФ горада Ялутараўск. Пры гэтым самалёт сутыкнуўся з інжынерна-тэхнічнымі збудаваннямі аэрадрома.
Затым «на гэтым жа аэрадроме сеў другі самалёт Gardan GY-80-160, забраў саўдзельніка і накіраваўся ў бок Масквы», паведаміла крыніца ТАСС у праваахоўных органах.
Следчыя шукаюць самалёт, удакладняецца ў прэс-рэлізе следчага ўпраўлення.





