Баевікі групоўкі «Ісламская дзяржава» заклалі міны і выбухоўку ў старажытным горадзе Пальміра, які з'яўляецца важным гістарычным помнікам Блізкага Усходу.
Reuters.com
Актывісты Сірыйскай абсерваторыі правоў чалавека, якая базуецца ў Вялікабрытаніі, адзначаюць, што пакуль незразумела, ці збіраюцца баевікі знішчыць старадаўнія руіны або спыніць ўрадавыя войскі, якія набліжаюцца да Пальміры.
«Ісламская дзяржава» захапіла Пальміру ў маі. У горадзе пражываюць дзясяткі тысяч чалавек, там таксама знаходзяцца найбольш каштоўныя будынкі, якія адносяцца да перыяду антычнасці.





