Дзякуючы перамозе зборнай Турцыі над Чэхіяй (58:49) у матчы заключнага тура групавога раўнду жаночага чэмпіянату Еўропы па баскетболе зборная Беларусі выйшла ў плэй-оф турніру.

Прессбол

Вечарам беларускі прайгралі Францыі з лікам 58:64 і занялі трэцяе месца ў групе.

Група Е: Турцыя — 9, Францыя — 9, Беларусь — 7, Чарнагорыя — 7, Грэцыя — 7, Чэхія — 6.

Матчы 1/4 фіналу пройдуць 24 і 25 чэрвеня. Іх пераможцы атрымаюць аўтаматычны допуск у кваліфікацыю Алімпіяды ў Рыа.

Сёння становішча ў суседняй групе F наступнае:

Пасля 4-х гульняў: Іспанія — 8, Расія — 7, Літва, Сербія — 6, Славакія — 5, Харватыя — 4.

22 чэрвеня гуляюць: Славакія — Харватыя, Сербія — Літва, Іспанія — Расія.

Паўфіналы — 26 чэрвеня, фінал і матч за 3-е месца — 28 чэрвеня.

Разам з тым пройдзе турнір за 5—8-я месцы.

Нагадаем, што ў 1-м раўндзе беларускі выйгралі ва ўсіх чатырох матчах (Італія, Польшча, Турцыя, Грэцыя), а на другім этапе т тройчы прайгралі: Чэхіі, Чарнагорыі, Францыі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?