EPA

Напярэдадні экстранага саміту ў Брусэлі прэм'ер-міністр Грэцыі Алексіс Цыпрас прадставіў новыя прапановы па выхадзе краіны з даўгавога крызісу.

Як заявіў на прэс-канферэнцыі прэм'ер-міністр Італіі Матэа Рэнца, яшчэ ёсць магчымасць дасягнуць дамоўленасці паміж Афінамі і ЕС. Прэзідэнт Францыі Франсуа Алянд сказаў, што трэба зрабіць усё магчымае для таго, каб Грэцыя засталася ў еўразоне.

Прадстаўнікі крэдытораў Грэцыі абмяркоўваюць дэталі магчымай дамоўленасці. Грэцыя павінна заплаціць МВФ 1,6 млрд даляраў да канца чэрвеня, каб пазбегнуць дэфолту, а таксама магчымага выхаду з еўразоны.

Кіраўнік Нацыянальнага банка Грэцыі Лука Кацэлі заявіла ў інтэрв'ю Бі-бі-сі, што не скарыстацца магчымасцю заключыць у панядзелак дамову аб выхадзе з даўгавога крызісу будзе «вар'яцтвам».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру