Генпракурор Украіны Віктар Шокін мае намер прасіць парламент аб пазбаўленні судзейскай недатыкальнасці старшыні Апеляцыйнага суда Антона Чарнушэнкі.

Пра гэта Шокін распавёў журналістам у панядзелак на брыфінгу разам з в.а. старшыні СБУ Васілём Грыцаком.

«Заўтра я ўнясу прапанову ў ВР з мэтай зняцця судзейскай недатыкальнасці з Чарнушэнкі, яго затрымання і арышту», — заявіў Шокін.

Паводле яго слоў, у Чарнушэнкі канфіскавана $6,5 тысячы даляраў, прыкладна 30 тысяч грыўняў, ключы ад 5 машын, зарэгістраваных на яго сваякоў, карткі на паліва (на 14 тон).

Шокін адзначыў, што старшыня Апеляцыйнага суда адмаўляецца даваць паказанні аб паходжанні канфіскаваных у яго сродкаў і каштоўнасцяў. «Таксама ён адмаўляецца пакідаць будынак суда, сядзіць там, есць, п'е і, на колькі мне вядома, глядзіць у анлайне нашу прэс-канферэнцыю», — адзначыў Шокін.

У ГПУ прадэманстравалі відэа, на якім суддзя спрабаваў схаваць ад следчых падрыхтаванае ім рашэнне суда. Акрамя таго, на відэа ператрусу ў Чарнушэнкі відаць, што той хаваў у мантыі грошы ад следчых.

Таксама ў кабінеце Чарнушэнкі быў знойдзены генератар шуму.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?