26 чэрвеня на тэрасе кавярні Chill-Out на плошчы Свабоды ў Мінску выступіць фіналіст конкурсу «Заспявай 2.0» «Колір» з Адэсы, а падтрымае іх сваім выступам Naka. Канцэрт пройдзе ў фармаце «piano».

Адэсіты з гурту «Колір» — адзіны замежны ўдзельнік конкурсу «Заспявай 2.0». Музыкі падалі заяву на ўдзел у дзвюх намінацыях — «Кавер» і «Паэзія». У апошняй яны і былі адзначаныя журы. «Колір» стварылі песьню «Застацца сабой» на верш беларускага паэта Андрэя Аляксандрава. Выйшла настолькі ўдала, што было вырашана ўключыць яе ў канцэртную праграму. Прыхільнікі каманды прынялі кампазіцыю з захапленнем. 

Для конкурсу «Заспявай 2.0» украінцы таксама зрабілі кавер на песню «Цветочки» гурту Naka ва ўласным перакладзе на беларускую мову. Менавіта гэта падштурхнула арганізатараў звесці ў творчую пару «Колір:піано» і Насту Шпакоўскую. На канцэрце 26 чэрвеня Наста засьпявае хіты гурту Naka, а таксама некалькі сумесных песень з украінкамі, зробленых спецыяльна да гэтага вечара. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочешь поделиться важной информацией анонимно и конфиденциально?