фота Яўген Ерчак, Tut.by
Першую палову тыдня вобласць высокага атмасфернага ціску, на фоне якога будуць праходзіць малаактыўныя атмасферныя франты.
У аўторак, 30 чэрвеня, пераважна па заходняй палове краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Тэмпература паветра мінімальная ноччу 7 + 12°С, месцамі 13 + 16°С, максімальная днём 21 + 27°С.
У сераду, 1 ліпеня, месцамі чакаюцца кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +10 + 15°С, максімальная днём 19 + 25°С.
Пачынаючы з чацвярга і да канца тыдня ўлада над надвор'ем возьме антыцыклон, які прынясе павышэнне тэмпературы і сухое надвор'е.
У чацвер, 2 ліпеня, пераважна без ападкаў, толькі ноччу і раніцай месцамі па паўднёвым усходзе Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Тэмпература паветра мінімальная ноччу 8 + 13°С, максімальная днём 19 + 25°С, па паўднёвым захадзе да + 27°С.
У пятніцу, 3 ліпеня, без ападкаў. Тэмпература паветра мінімальная ноччу 8 + 13°С, максімальная днём 23 + 28°С.
У суботу, 4 ліпеня, без ападкаў. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +10 + 15°С, максімальная днём 25 + 32°С.
У нядзелю, 5 ліпеня, на тэрыторыі Беларусі, як і ў папярэднія дні, ападкаў таксама не чакаецца. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +12 + 17°С, максімальная днём 28 + 33°С.
У гідраметцэнтры адзначылі, што ў большасці раёнаў захоўваецца складаная абстаноўка. У сувязі з тым, што ў большасці раёнаў краіны ў бліжэйшы час ападкаў не чакаецца і тэмпература паветра будзе паступова расці, пажаранебяспечная сітуацыя будзе пагаршацца.





