Фота: telegraph.co.uk

Фота: telegraph.co.uk

З 5 жніўня ў Беларусі будзе ўведзены прынцып «нулявой адказнасці» для кліентаў банкаў — банк абавязаны вярнуць кліенту скрадзеныя з рахунку грошы. Каб атрымаць грошы, кліент мусіць падключыць SMS-апавяшчэнне — банкі абавязаныя прадаставіць такую паслугу. Агляд розных SMS-апавяшчэнняў падрыхтаваў «Белкарт», яго перадае Tut.by.

У табліцы можна адшукаць свой банк і азнаёміцца з інфармацыяй — цэны на паслугі, а таксама характар паслуг істотна адрозніваюцца. Падрабязнасці можна распытаць у сваім банку па тэлефоне. 

SMS-апавяшчэнне адназначна варта падключаць, без яго скрадзеныя грошы могуць не вярнуць. Каб падключыць паслугу, трэба звярнуцца ў банк з заявай.

У выпадку, калі кліент заўважыў крадзеж сродкаў з рахунку, ён мусіць звярнуцца цягам месяцу ў банк з заявай. Кліент можа і не падключаць SMS-апавяшчэнне альбо адмовіцца ад яго, напісаўшы заяву ў банк.

Паслуга SMS-апавяшчэння каштуе ў розных банках ад 3 да 15 тысяч на месяц. У выпадку аплаты альбо папаўнення рахунку на тэлефон кліента прыйдзе SMS, па якім кліент зможа даведацца аб суме на рахунку. Такім чынам можна заўважыць, напрыклад, што з рахунку знялася сума за пакупку, якую кліент не рабіў.

У многіх банкаў («Альфа-Банк», «БелВЭБ», «Белгазпромбанк», «БНБ, «БСБ», «БТА», «Ideabank», «Масква-Мінск», «РРБ», «Тэхнабанк», «Цэптэр», «Франсабанк») правілы простыя: за фіксаваную суму на месяц (розную ў розных банках) SMS прыходзяць па любых прыходна-расходных аперацыях.

«Беларусбанк» і «Парытэтбанк» прапануюць падпісацца ці толькі на прыходныя, ці толькі на расходныя аперацыі (каштуе танней), ці на і тыя, і тыя (даражэй). У «Белінвестбанка» ў дадатак да падзялення на прыходныя і расходныя аперацыі розныя тарыфныя планы прадугледжваюць розную колькасць SMS на месяц. «Белаграпрамбанк» прапануе адзін тарыф для аперацый па Беларусі і іншы для SMS па таксама і замежных аперацыях, «Трастбанк» прапануе чатыры тарыфы для розных відаў аперацый. «БПС» прадстаўляе для шэрагу картак бясплатныя спавяшчэнні, для некаторых — платныя. У «Прыёрбанка» платная кожная SMS паасобку, ёсць пакеты SMS.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?