Генадзь Падалка. Фота з сайта today.kz

Генадзь Падалка. Фота з сайта today.kz

Расійскі касманаўт Генадзь Падалка пабіў рэкорд 10-гадовай даўніны па сумарным часе знаходжання на арбіце, паведамляе NASA.

Папярэдні рэкорд 2005 года належыў расійцу Сяргею Крыкалёву, які прабыў у космасе 802 дні. Падалка на сёння знаходзіцца ў космасе ўжо 806-ы дзень і вернецца на Зямлю толькі 11 верасня.

Калі не здарыцца затрымак, 57-гадовы Падалка на момант вяртання правядзе ў космасе 877 дзён. Папярэдні рэкардсмен, Крыкалёў, ужо паабяцаў асабіста павіншаваць Падалку па вяртанні.

Упершыню Падалка паляцеў у космас на станцыю «Мір» у якасці камандзіра карабля Саюз-ТМ-28 у 1998 годзе. Затым яшчэ чатыры разы лётаў на МКС у якасці камандзіра Саюзаў. Не раз працаваў у адкрытым космасе па 5 з лішнім гадзін. Герой Расійскай Федэрацыі. На Зямлі цікавіцца тэатрам, дайвінгам і парашутным спортам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?