Тут і ніжэй фота: lstr.by

Марка моладзевага адзення LSTR вырашыла падзяліць прадукцыю на тры напрамкі: традыцыйнае для іх адзенне пад брэндам LSTR, сучасныя версіі вышываных кашуль LSTR folk і новую калекцыю LSTR urban.

«Наш новы праект — гэта гімн гораду і яго жыхарам, — сцвярджаецца ў апісанні калекцыі. — Прызнацца, мы крыху стаміліся ад соцень «Бруклінаў» і «Нью-Йорк Сіці» на беларускіх вуліцах. Так, вядома, глабалізм і ўсё такое. Няхай «Бруклін», абы не пуцін і ветлівыя чалавечкі, хе-хе. Але ўсё ж: дзе ўласна Менск?».

У калекцыю ўвайшла талстоўка «Miensk» дызайнера Крысціны Івановай (пакупнікі атрымаюць таксама стыкеры яе аўтарства), світшот «Менск» і талстоўка «Biełaruś» дызайнера Аляксея Коваля, цішоткі са схемамі метро Аляксандра Чабатарова (сённяшняе метро) і Аляксандра Равякі (метро-2031), а таксама шорты, спартовыя штаны, пола і худзі.

Адзначаецца, што фотасэт з новай калекцыяй выдаўся самым экстрэмальным, LSTR перадае прывітанне супрацоўнікам Цэнтральнага РАУС.

Набыць рэчы з гэтай і іншых калекцый можна на сайце lstr.by.

Апранайце таксама:

Symbal.by прадставіў вышымайку са стразамі

Адзенне «Honar» адкрыла шоу-рум

16 сайтаў, дзе можна набыць беларускі падарунак

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?