У Беларусі будуць працаваць толькі адказныя інвестары. Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на ўрачыстым сходзе, прысвечаным Дню Незалежнасці Беларусі.

«Успамінаю рыданні асобных грамадзян наконт некаторых пасадак, як яны пішуць, апошнім часам: ай, Лукашэнка пасадзіў, — адзначыў ён. — Так будзе з усімі, хто прыйдзе на нашу зямлю набіць кішэні і знішчыць працоўныя калектывы».

«Я любому інвестару, заходняму, унутранаму і ўсходняму, кажу адно: стаўцеся да нашай дзяржавы і нашага народа як да сваёй сям'і. Не будзьце скнарамі, не набівайце кішэні, дайце спачатку што-небудзь людзям, да якіх вы прыйшлі і абяцалі падарыць шчасце. Не будзе гэтага - працаваць у нас не будзеце і такія інвестыцыі ў нашу эканоміку нам не патрэбны. Мы самі будзем спраўляцца са сваёй эканомікай», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. «Прыйшлі працаваць — працуйце», — дадаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?